Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сценарии обрядовых праздников

Дата: 2 апреля 2018 в 15:43, Обновлено 31 декабря 2019 в 09:56

Абрад  «Хрэсьбіны»

Вясковая  хата. Гаспадыня  носіць  дзіця  на  руках, закалыхвае. Уваходзіць  гаспадар.

Гаспадар: Так, усё  зрабіў: і  каня  напаіў, і  вады  нанісіў, і  двор  падмёў.

Гаспадыня: А  я  ўсё  дачушку  не  магу  закалыхаць, плача  і  плача. Здаецца  мне  таму  плача, што  не  хрышчаная. Заўтра  ў  царкве  служаць, вось  давай  і  пахрысцім.

Гас-ар: А  каго  за  кумоў  возьмем?

Гас-ня: Кумой  возьмем  Насцюху, мы  з  ёй  сябруем, ды  й  у  дзеўках  разам  гулялі.

Гас-ар: А  кумам  Петрака  возьмем. Гарманіст  добры, і  халасты  таксама. На  вяселле  пазаве, калі  жаніцца  будзе.

(Стук  у  дзверы. Заходзіць  старая  жанчына.)

Бабка: Добры  вечар! Што  вы  тут  абмяркоўваеце?

Гас-ня: Ды  вось  дачушку  пахрысціць  думаем  заўтра.

Бабка: Даўно  пара. А  вы  ведаеце  як  кумоў  запрашаюць?

Гас-ня: Не. Адкуль  жа  нам  ведаць!

Бабка: Ну  дык  слухайце. Трэба  ўзяць  хлеба, солі, аднесці  кумам  і  запрасіць  іх.

Гас-ня: Вось  я  і  адпраўлю  свайго  гаспадара  зараз  да  кумоў. Аляксаначка, будзь  за  бабку, калі  ласка. Згодна?

Бабка: Згодна. Дзякуй  за  гонар. Я  заўтра  раней  прыйду, дапамагу  гатаваць.

Гас-ня: Дзякуй. Вельмі  добра  калі  так. А  то  гасцей  будзе  шмат. Сёстры  прыйдуць, браты  два. І  цётка  з  дзядзькам.

(На  другі  дзень  раніцай. Прыходзяць  кум, кума.)

Кума: Ну, давайце  вашу  дачушку  ў  царкву  панясём.

Гас-ня: Наце  вам  нараджоную, нам  прынясіце  хрышчоную.

(Кума  і  кум  забіраюць  дачушку  і  ідуць. Гаспадар, гаспадыня  застаюцца  і  падаюць  на  стол, размаўляючы  між  сабой. Уваходзяць  кумы.)

Кума: Бралі  дачку  нараджоную, аддаём  хрышчоную  (3  разы).

(Аддаюць  дачку. Цалуюцца  з  кумамі.)

Кум: Як  мы  бачылі  хрэсніцу  па  храстом, так  штоб  бачылі  пад  вянцом.

Гас-ар  і  гас-ня: Сядайце  госцейкі, кумочкі  за  стол.

(Уваходзяць  астатнія  госці  па  аднаму, падыходзяць  да  люлькі  з  дзіцём, кладуць  падарункі  і  садзяцца  за  стол. Гаспадар  налівае  гарэлку. Першы  тост  гаворыць  кум.)

Кум: Як  мы  бачылі  Кацярынку  пад  храстом. Каб  так  бачылі  пад  вянцом. Каб  добрай  была, спагадлівай, чулай. Бацькам  была  дапамогай  у  старасці  і  пацехай  у  маладосці.

(Усе  выпіваюць  і  частуюцца.)

Бабка: Давайце-ка  песню  праспяваем, каб не  сумаваць.

(Спяваюць  песню  “Расцвіла  каліна, белы  цвет”. Потым  падымаецца  бабка, дастае  кашу  і  бутэльку  гарэлкі.)

Бабка: Наша  хрэсніца-прыветніца  кашу  прымала, а  маці  вінца  падаравала. Прашу  маю  кашу  адведаць, бабку  прывеціць. Той  маю  кашу  паб’е, хто  яе  адкупіць. Мая  каша  з  канапелькамі, а  ваша  з  капейкамі.

(Усе  па  чарзе  кладуць  грошы  на  кашу  і  гавораць.)

І  госць: Бацьку  і  маці  паздраўляем, большых  прыбыткаў  жадаем.

ІІ  госць: Дарую  лаўровы  ліст, каб  сын  быў  добры  гарманіст.

ІІІ  госць: Гаспадыні  талерачку, гаспадару  гарэлачку. Будзь  багаты, Аляксей, поўнай  хатаю  дзяцей.

Кума: Няхай  хрэсніца  багатая  будзе, шчаслівая  расце. Бацькоў  не  забывае. Каб  нас  на  вяселле  запрасілі.

Кум: Наша  хрэсніца-прыветніца  вялела  кашу  несці, гасцей  частаваць, дабра  нажываць. Дай, божа, здароўя  ёй, быць  вумнай, разумнай, карміцелем  іх  старасці, а  нам – гуляць  на  радасці. Маці  з  бацькам  паздраўляем, прыбыткаў  большых  жадаем.

Бабка: Ну, кум, ты  больш  грошай  падараваў. Табе  і  кашу  біць. Кумочак, галубочак, прашу  цябе, не  бі  майго  гаршка. Бо  ён  у  мяне  не  просты, а  срэбраны  з  залатымі  беражкамі, ды  й  не  тут  куплены, я  ж  за  ім  у  Гомель  ездзіла.

Кум: Бабка, ты  ўжо  старая, трохі  слепа, не  дабачыш, гэты  гаршок  гнілы  да  й  то  расколаны.

Бабка: Ты, кум, п’яны, то  і  не  бачыш.

Кум: Я  хоць  п’яны, але  ж-такі  бачу, што  гэта  гліняны, а  калі  срэбраны, то  і  не  разаб’ецца.

(Б’е  першы  раз, не  разбівае, другі  раз – таксама.)

Госці: Кум, мала  кашы  еў.

(Кум  з  размаху  разбівае  кашу, пры  гэтым  гаворыць.)

Кум: Дай, бог, і  на  лета  ета.

Гас-ар: Давайце-ка  кашу  замочым.

(Усе  частуюцца)

Кум: Добрая  гарэлка, будзем піць  да  панядзелка.

(Танцуюць  і  пяюць  прыпеўкі. Там  зноў  садзяцца  за  стол, частуюцца.)

Кума: Давайце-ка  песеньку  пра  маіх  кумоў  праспяваем.

(Выконваецца  песня  “Кума, мая  кумачка”. Пасля  песні  госці  разыходзяцца)

«ВАДЖЕННЕ СТРАЛЫ”

  1. Вяд. Абрад “ваджэння і пахавання стралы” адбываецца на свята “Ушэсце” – гэта на шостым тыдні пасля Пасхі, саракавы дзень.

Згодна беларускім  павер” ям, на Ушэсце з зямлі выходзяць прасушыцца скарбы, але іх ніхто не бачыць. З пшанічнай мукі на малэцэ з яйкамі сяляне пяклі тонкія бліны, якія называлі “Богавыя анучы”.

У нас гэты абрад праходзіць так:

Збіраецца народ у адным месце, пад спевы водзяць карагоды па вёсцы, а потым ідуць за вёску ў жыта і заканваюць у глебу “стралу” , каб задобрыць каласавога духа на добры ўраджай.

Вось зараз вы і паглядзіце гэты абрад.

2. Дяўчата ідуць чарадою і спявабць карагодныя песні:

Ой, пушчу стралу да па ўсім сялу,

Ой, і я лелі,- да па ўсім сялу!

Ой, ляці, страла, на канец сяла!

Ой, убій страла добра моладца!

Ой, ляжыць цела, як бумага бела.

Ой, ніхто к целу не прыступіцца.

Прыступілася адна Іванаўна.

Ой, ўзляцела цела да й на ручанькі,

Прынесла цела да й да цэркаўкі

Сама цэркаўка й атварылася

Самі свечы да запаліліся

Самі кнігі да запыталіся

Ой, сама я цела на ручкі ўзяла

На ручкі ўзяла, ох, заплакала:

  • Ох ты целамаё, цела
  • Ой зачым я ля цябе села…
  1. У канцы вёскі дзяўчаты робяць карагод і танцуюць пад спевы.
  2. Потым пад музыку і песню вызываюць старцоў.

Ой, старчік мой, ліхамарчык мой,

Ён у гельні сядзіць, богу моліцца

Ай, і мне маладзе, гуляць хочыцца.

  1. Дзяўчынка: А зараз пойдзем стралу хаваць, у жыта, каб задобрыць злога духа на добры ураджай (Дзяўчынка хавае стралу і потым водзяць карагод і спяваюць:)

У майго таткі харашо жыці,

Харашо жыці, хаяна хадзіці

Двары пад гарою, сад пад вадою

Пусці татачка ў свой сад пагуляць

Я ж ня буду, тваіх вішаняк  шчытаць

Хоць я і вышчытаю адну ветачку вінаградчыку

Пянясу ветачку татачку на нарадачак.

Парадуй татака, як з нялюбым жыці

Хоць нялюбенькі, кажы любенькі.

  1. (Водзіць карагод і спяваюць:)

Як успашым мы полечка,

Як пасеем мы семечка,

Маё семечка лучшы ўсіх.

Як унадзіў чый казёл,

Я вазьму казла за рага,

Павязу казла да торга,

Вазьму за казла тры рубля,

Вазьму за рублі тры зямлі.

7. Вяд. А зараз запрашаем музыку і ўсіх да нас у хату, будзе гулянка.

Васілле (шчодрая каляда) адзначалася з 13 па 14 студзеня.

Вечар перад гэтым святам меў назву шчодрая куцця, таму што абавязковай рытуальнай стравай для святочнага стала з’яўлялася куцця – ячная ці пшанічная каша з салам.

Да калядных свят рыхтаваліся загаддзя: таўклі ў ступах крупы для кашы, малолі муку для бліноў, калолі свінню, рабілі каўбасы і іншыя мясныя стравы. Лічылася, што без каўбас, як і без куцці, Каляды не маглі святкавацца.

Уся сям’я садзілася за святочны стол. Гаспадыня нібы хавалася за пірагі і пыталася ў гаспадара: Ці бачыш ты мяне? – Не бачу! – Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету! Гаспадар пытаўся: А ці бачыш ты мяне? – Не бачу! – Каб жа ты не бачыла за гуркамі, гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!

Шчодры вечар спраўлялі багата, каб увесь год быў сыты, пры гэтым стол засцілалі не сенам, а жытняй саломай. Абавязковымі стравамі былі: каўбаса, халадзец, крывянка, сальцісон, сыр, куцця з салам ці з маслам. За вячэрай гукалі Мароз словамі “Мароз, Мароз! Хадзі з намі кашу есць. Хадзі к нам зімою, а не летам!”

У навагодні вечар у Неглюбцы “шчадравалі”. Людзі сталага ўзросту вадзілі “казу” – мужчыну, апранутага ў вывернуты кажух. Хадзілі невялялікімі групамі, спявалі гаспадарам песні:

Шчодры вечар добрым людзям!

Ці дома, дома сам гаспадар?

Сядзіць жа ён

Да й на куцечку

Дзяржыць жа ён

Тры піражочкі,

Тры сальца кусочкі.

Дай жа нам, дзядзечка,

Хоць піражочак,

Хоць сальца кусочак.

Гаспадары адорвалі шчадруючых рознымі прысмакамі, частавалі гарэлкай.

Моладзь хадзіла асобна, яны таксама шчадравалі, жадалі гаспадарам хат здароўя, пры гэтых пажаданнях пасыпалі хаты жытам. Усё нашчадраванае зносілі к каму-небудзь і там наладжаві гулянне.

Звычайна дзяўчаты варажылі ў гэту ноч на шлюб. Яны выбягалі на вуліцу і пыталіся імя ў першага сустрэчнага; лічылі штыкеціны, прыгаворваючы “Удавец, маладзец”, знімалі з нагі чаравік, кідалі яго і глядзелі, дзе насок, з таго боку і жаніх будзе. Слухалі размовы суседзяй пад акном і па абрыўках фраз імкнуліся зразумець, ці выйдуць замуж у гэтым годзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.