Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Творчество наших учителей

Дата: 29 сентября 2014 в 21:30, Обновлено 21 декабря 2020 в 14:41

Шавялёва І. В.

Вершы Ірыны Віктараўны Шавялёвай

 * * * * * * Чым  Хадорка  так  плаха? 

Бацькі выхоўвалі дзяцей,
Дарогу ім давалі.
Жадалі, каб раслі хутчэй,
У горад выпраўлялі.

Шасцёра іх было ў сям’і,
Усе сыны, мужчыны.
Бацькі чакаюць іх дамоў,
На тое ёсць прычыны.

Пасеяць трэба агарод
І дроў напілаваці.
Падправіць тын, падперці плот,
Работы поўна ў хаце.

Але не едуць – справы ёсць,
Начальства не пускае.
То захварэлі раптам штось,
Ды й часу не хапае.

Але заўжды сям’я ўся
Збіраецца ў хаце,
Як коле бацька кабана
Ды ёсць чаго забраці.

Каля чысценькай крыніцы
Тры сустрэлісь маладзіцы.
І размову павялі,
Як вядзецца ў сям’і.

“Мой Васіль зусім здурэў,
У гарэлцы ён згарэў
І не дбае ні аб чым,
Ледзве хату не прапіў.
<o:p> </o:p>

Жыць з ім проста немагчыма:
У сям’і адна бяда.
Ён забыў, што я – жанчына”, -
З болем скончыла адна.
<o:p> </o:p>

І другая падтрымала:
“Як ні ладзь ім – усё мала,
Знойдуць прычэпку, другую,
Каб вільнуць куды ўбок.

Ты ж глядзі дзяцей і грады.
Ён адно – дае парады,
Як хадзіць, калі ўставаць,
Як смачней прыгатаваць.

Да суседкі стаў хіліцца,
Паглядаць за яе тын.
Хіба ж я не маладзіца?
Ці на свеце ён адзін?”
<o:p> </o:p>

Трэцця слухала маўкліва
(Бо даўно ўдавой была)
І сказала жартаўліва:
“Хто б з вас мужа аддала?…”

Хадорцы замуж захацелась –
Даўно ўжо ў дзеўках засядзелась,
Так марылась ёй стаць кабетай.
Ну што ты зробіш з дзеўкай гэтай?

<o:p> </o:p>Яна і тварам не плаха,
Ды й дзе ж узяць ёй жаніха,
Каб ён усім ёй дагадзіў
І цэлы век яе любіў?

Спярша Васіль правёў да хаты,
Ды ён лішне лысаваты.
Яшчэ ж такую звычку мае:
Усім дзяўчаткам ён міргае.

Вось сустрэла Апанаса,
Ласы быў ён на каўбасы,
А як скончылісь каўбасы,
Дык няма і Апанаса.
<o:p></o:p>

Раз убачыла Рыгора –
Пакахала яго скора:
Дужы, спрытны, зухаваты,
Кожны дзень ідзе ў хату.

У камору паглядае,
Штось сабе ён разважае.
Знаць, не спраўдзіўся разлік:
Падлічыў – і хутка знік.

Быў яшчэ адзін Іван,
Толькі ён заўсёды п’ян.
Усё шукае пахмяліцца.
Ну, куды такі згадзіцца?

Пераборкі, пераборкі...
Ні Панаса, ні Рыгоркі.
Чым Хадорка так плаха,
Што не зноўдзе жаніха?

Роднай вёсцы * * * А. Сысу

Сярод мясцін цудоўных, мілых,
(Чым так багата Беларусь),
На свеце ёсць куток адзіны,
Я за яго заўжды малюсь.

<o:p> </o:p>Куточак Неглюбкай завецца,
І колькі земляў не прайдзі,
Нідзе не знойдзеш лепшых у свеце,
Чым нашай Гнеўкі берагі.

І яркіх колераў дзівосных,
Як у нашых слаўных ручніках
Нідзе на свеце не пабачыш,
Не патрымаеш у руках.

І песні лепшай не пачуеш,
Як неглюбчанкі запяюць.
Усім вядома, што красуні
Таксама ў Неглюбцы жывуць.

Ад Бога дадзены быў дар
Жанчынам Неглюбкі спрадвеку:
Ткаць ручнікі, сплятаць узор
На радасць сэрцу чалавека.

Асвечаны ручнік расой
Чысцюткай як саа крыніца.
Яго чароўнаю красой
І сёння ўвесь свет дзівіцца.

Узоры полымем гараць,
Нібы зара на чыстым небе.
Тут думкі вечныя сплялісь
Аб шчасці, долі і аб хлебе.

Ручнік пасцелюць маладым,
Калі стаяць у царкве прад Богам,
Чкаб ён на доўгія гады
Сумеснай вёў у жыцці дарогай.

Чытала вершы і была
Я ад яго ў палоне.
Чаму так лёс наканаваў
Паэту мала далі?

Недапісаў, недалюбіў
На гэтым свеце белым.
Такім сапраўдным творцам быў
Натхненным і ўмелым.

<o:p> </o:p>Ён не пісаў прыгожых слоў
Пра кветкі, птушак, неба.
Радзімы лёс, любоў і смерць – 
Яго жыццё патрэба.

Пісаў як жыў, як жыў – пісаў,
З душы ірвалісь словы
Чырвонай ружай на вянку
Усе слёзы роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.