Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Ветка. Бяспечны Новы год!

Дата: 6 декабря 2019 в 13:24
247 просмотров

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі " Бяспечны Новы год!"работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС сумесна з актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і работнікамі дома культуры пабывалі ў гасцях у пастаяльцаў дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў урочышча "Шубіна", цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Веткаўскага раёна і аддзяленні кругласутачнага знаходжання аграгарадка Прысно.

Падчас мерапрыемства з прысутнымі была праведзены гутаркі аб захаванні правіл бяспекі жыццядзейнасці, якія неабходна выконваць у перыяд падрыхтоўкі і правядзення навагодніх святаў. Удзельнікі акцыі даведаліся, як правільна дзейнічаць падчас ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, паўтарылі нумары выкліку экстраных службаў і парадак паведамлення аб НЗ.

У завяршэнне работнікі дома культуры парадавалі прысутных музычнымі нумарамі, а актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.